Хроніка перасьледу 9 красавіка: жыхара Салігорску асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму»
Менскі суд. Архіўнае фота
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Жыхара Салігорску асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму»
37-гадовага Яўгена Дзерунова з Салігорску затрымалі 30 чэрвеня 2025 году. Яго асудзілі нядаўна ў Менскім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэксу («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Імаверна, яму прысудзілі пакараньне, зьвязанае з пазбаўленьнем волі, піша «Наша Ніва».
Яўген пісаў у сацыяльных сетках, што працаваў сьлесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, захапляўся роварным спортам.