На Херсоншчыне праз атакі РФ загінулі тры чалавекі
Праз расейскі абстрэл па жылых дамах Херсона загінулі тры чалавекі: жанчыны 72 і 71 гадоў, а таксама 60-гадовы мужчына. У сяле Сьцяпанаўка на Херсоншчыне ад авіяналёту пацярпелі тры чалавекі, сярод якіх 14-гадовы хлопец.
Адзін чалавек загінуў на Запарожжы
У Запароскай вобласьці сёньня больш за дзевяць гадзін не спынялася паветраная трывога. Адзін чалавек загінуў, двое параненыя, паведамілі мясцовыя ўлады.
У Прылуках ад расейскіх атак як мінімум 15 чалавек атрымалі раненьні
У Прылуках на Чарнігаўшчыне 11 жанчын і 4 мужчын зьвярнуліся да лекараў пасьля расейскага ўдару 7 красавіка. 7 чалавек шпіталізавалі, адзін зь іх у цяжкім стане.
Спынілася Славянская ЦЭС — апошняя электрастанцыя на Данеччыне
Славянскую цеплаэлектрастанцыю спынілі праз пагаршэньне бясьпекі. Гэта была апошняя станцыя на Данеччыне, якая працягвала працаваць. Апошнім часам яе няспынна атакавалі расейскія войскі.
У Расеі пасьля ўдараў Украіны спыніў працу адзін з найбуйнейшых НПЗ
Нафтаперапрацоўчы завод у Кстове Ніжагародзкай вобласьці, які атрымаў пашкоджаньні ў выніку атакі дронаў УСУ ў ноч на 5 красавіка, спыніў сваю працу. Пра гэта паведаміла Reuters з спасылкай на свае крыніцы. Гэта чацьвёрты па велічыні НПЗ у Расеі.
Украінскі Генштаб заявіў пра паражэньне нафтавага тэрміналу ў Усьць-Лузе
Генштаб Узброеных сілаў Украіны заявіў, што ўначы на 7 красавіка быў пасьпяхова атакаваны нафтавы тэрмінал «Усьць-Луга Ойл» у Ленінградзкай вобласьці Расеі. Паводле заявы, пашкоджаныя тры рэзэрвуары.
Напярэдадні 5 і 6 красавіка украінскія ўдары пацэлілі
- па трох рэзэрвуарах у порце Прыморск, па ўстаноўках першаснай перапрацоўкі нафты на НПЗ у Кстове,
- па прычалах і рэзэрвуарах на тэрмінале «Шэсхарыс» і нафтабазе «Грушавая» ў Краснадарскім краі.