Астранаўты ўпершыню больш як за паўстагодзьдзя сфатаграфавалі Зямлю на фоне Месяца. Фота

Так выглядала Зямля з адваротнага боку Месяца 7 красавіка а 1:41 ночы паводле менскага часу

Здымак зрабілі астранаўты касьмічнага карабля «Арыён». Сёньня яны пасьля аблёту Месяца ляцяць дахаты з новымі навуковымі назіраньнямі. Фота апублікавала NASA.

Першы ў гісторыі здымак адваротнага боку Месяца, хай сабе і ў нізкай якасьці, зрабіла савецкая аўтаматычная станцыя «Луна-3» 7 кастрычніка 1959 году.

Першымі людзьмі, якія ўбачылі той бок Месяца на свае вочы, сталі астранаўты экіпажу Apollo 8. 24 сьнежня 1968 году яны абляцелі Месяц і зрабілі шмат здымкаў, якія ўвайшлі ў гісторыю.

Апошнімі да сёньняшняга дня людзьмі, якія бачылі адваротны бок Месяца, былі астранаўты Apollo 17 у сьнежні 1972 году.

Так што гэта самае сьвежае фота Зямлі з гэтага ракурсу за больш як 53 гады, зробленае людзьмі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Каманда «Артэміды-2» усталявала рэкорд аддаленьня людзей ад Зямлі і ўбачыла адваротны бок Месяца