Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда «Артэміды-2» усталявала рэкорд аддаленьня людзей ад Зямлі і ўбачыла зваротны бок Месяца

Каманда карабля ўжо ўбачыла «цёмны» бок Месяца. На гэтым фота — ён зьлева і, наадварот, — ярка асьветлены Сонцам
Каманда карабля ўжо ўбачыла «цёмны» бок Месяца. На гэтым фота — ён зьлева і, наадварот, — ярка асьветлены Сонцам

Каманда амэрыканскага касьмічнага карабля «Арыён» (місія «Артэміда-2») падчас свайго палёту да Месяца апынулася на самай далёкай адлегласьці ад Зямлі, куды залятаў чалавек за ўсю гісторыю — 406 765 км.

Папярэдні рэкорд усталявала ў 1970 годзе каманда «Апалёна-13», і ён быў на 6600 км меншым.

Гэта не канчатковыя лічбы — «Артэміда-2» працягвае аддаляцца ад Зямлі. Уначы яна пройдзе на адлегласьці каля 7 тысяч кілямэтраў ад Месяца. Пасьля аблёту карабель пачне вяртаньне на Зямлю. За ягоным палётам можна сачыць онлайн, NASA вядзе жывую відэатрансьляцыю.

Карабель запусьцілі 1 красавіка (у Беларусі ўжо была ноч 2 красавіка). На борце чацьвёра астранаўтаў — трое амэрыканцаў і канадзец.

«Артэміда-2» — ключавы элемэнт новай месяцавай праграмы ЗША. Падчас палёту астранаўты павінны выпрабаваць сыстэму жыцьцезабесьпячэньня ў глыбокім космасе. Посьпех місіі — умова працягу праграмы, наступная мэта якой — пілятаваны палёт з пасадкай на Месяцы. Магчыма, ужо налета.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG