«Я не хачу, каб гэта адбылося, але, імаверна, так і будзе», — заявіў прэзыдэнт ЗША.
Праваабаронцы і палітыкі ў ЗША і па-за іх межамі папярэджваюць, што ўдары па энэргетычнай інфраструктуры могуць разглядацца як ваеннае злачынства. Сам Трамп заявіў, што «не турбуецца» наконт гэтага.
Выданьне Politico піша, што Пэнтагон пашырае сьпіс цэляў для магчымых удараў, уключаючы аб’екты «двайнога прызначэньня», якія забясьпечваюць рэсурсамі як вайскоўцаў, гэтак і цывільнае насельніцтва. Пры гэтым унутры ведамства ідуць спрэчкі аб юрыдычнай абгрунтаванасьці такіх атакаў.
Як заявіла прэсавая сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт, Пентагон распрацоўвае варыянты дзеяньняў, але гэта не азначае, што канчатковае рашэньне ўжо прынята.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Іран адмовіўся ад перамір’я і запатрабаваў поўнага спыненьня вайны. Трамп паўтарыў, што ягоны ўльтыматум заканчваецца 7 красавікаРаней Трамп неаднаразова вылучаў Ірану ўльтыматумы. 5 красавіка ён заявіў, што ў аўторак у краіне будзе «дзень электрастанцыяў і дзень мастоў адначасова», запатрабаваўшы адкрыць Армускую пратоку. Пазьней ён устанавіў новы дэдлайн — аўторак, 7 красавіка, у 20:00 па часе Усходняга ўзьбярэжжа.
Сёньня ЗША і Ізраіль атакавалі іранскі востраў Харк — галоўны вузел нафтавага экспарту краіны, паведаміла іранскае агенцтва Mehr.
Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі заявіў, што «калі амэрыканскае тэрарыстычнае войска пераступіць „чырвоныя лініі“, адказ выйдзе за межы рэгіёна».
Паводле крыніц выданьня Axios, мэтамі ўдараў па Харку сталі вайсковыя абʼекты.
У той жа час журналістка Fox News адзначае, што былі атакаваны бункеры, радыёлякацыйная станцыя і склады боепрыпасаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Помста, зьнішчэньне, рэпарацыі. Новы найвышэйшы кіраўнік Ірану распаўсюдзіў першы публічны зваротВыданьне The Times са спасылкай на дадзеныя амэрыканскай і ізраільскай разьведак паведамляе, што новы вярхоўны лідэр Ірану Муджтаба Хамэнэі знаходзіцца без прытомнасьці ў горадзе Кум і ня можа прымаць якія-небудзь рашэньні. Аб гэтым піша The Times са спасылкай на.
Як адзначае газэта, менавіта ў Куме плянуецца пахаваць былога вярхоўнага лідэра Ірана Алі Хамэнэі — бацькі Муджтабы, які загінуў у пачатку вайны. Для гэтага ў горадзе будуецца маўзалей.
The Times таксама піша, што іранскія ўлады адклалі пахаваньне Алі Хамэнэі, нягледзячы на шыіцкую традыцыю хаваць памерлых неўзабаве пасьля сьмерці. Па вэрсіі ўладаў, гэта зьвязана з чаканьнем беспрэцэдэнтнай колькасьці ўдзельнікаў цырымоніі.
Паводле СМІ, Муджтаба Хамэнэі быў паранены ў першы дзень атакаў ЗША і Ізраіля на Іран — 28 лютага. Пазьней паведамлялася, што ён атрымаў раненьні ног. У МЗС Ірана пацьвярджалі факт раненьня, але адзначалі, што новы лідэр адчувае сябе добра.
З моманту абраньня вярхоўным лідэрам Хамэнэі ні разу не зьяўляўся на публіцы. Ягоныя звароты да грамадзянаў Ірану і іншыя заявы перадаваліся праз дзяржаўныя СМІ.