7 красавіка ў Мадрыдзе кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Гішпаніі Пэдрам Санчэсам. Дэталі перамоў могуць стаць вядомыя неўзабаве.
Акрамя таго, заплянаваныя сустрэчы са старшынём Сэнату Пэдрам Ролянам, а таксама міністрам замежных спраў, Эўразьвязу і міжнароднай супрацы Хасэ Мануэлем Альбарэсам.
Чакаецца, што Ціханоўская зьвернецца з уступным словам у онлайн-фармаце да ўдзельнікаў публічнай дыскусіі «Як разарваць кола дыктатураў у Менску і Каракасе: жаночае лідэрства і роля ЗША». Публічная дыскусія адбудзецца ў Англа-амэрыканскім унівэрсытэце ў Празе.
8 красавіка Ціханоўская мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Гішпаніі, выступіць зь лекцыяй ва Ўнівэрсітэце IE (Universidad Instituto de Empresa, Унівэрсытэт прадпрымальніцтва) пра барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі ва ўмовах выгнаньня, а таксама даць інтэрвію галоўным гішпанскім СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
АПК узнагародзіў нямецкага журналіста і дасьледніка Інга Пэца мэдалём за працу на карысьць беларускай культурыЦіханоўская ўжо наведвала Мадрыд, гэта здарылася менш за год таму — у чэрвені 2025 году.
Сёлета 19 студзеня Галоўнае дзяржаўнае кіраўніцтва Гішпаніі выпусьціла інструкцыю аб прызнаньні пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў.