Ноч уваскрасеньня Хрыста паводле ўсходняй пасхаліі, з 11 на 12 красавіка, праваслаўныя беларусы Вільні ўпершыню змогуць сустрэць у знакамітай Сьвята-Траецкай царкве ля Вострай Брамы ў Вільні, напісаў палітык Павал Севярынец у сваім фэйсбуку.
Гэта тая самая царква, якую Канстанцін Астроскі паабяцаў Богу пабудаваць, калі пераможа Маскву пад Воршай у 1514 годзе. Перамогу нашы продкі здабылі, і славуты вайскавод выканаў абяцаньне.
Цяпер царква належыць украінскай грэка-каталіцкай грамадзе, але праваслаўныя беларусы Канстантынопальскага патрыярхату змогуць яднаць падзеленае хрысьціянства сабой — у Тройцы Адзінай, як кажа Севярынец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вялікдзень. Што сказалі ў сваіх віншаваньнях кіраўнікі цэркваў у Беларусі?Беларускі праваслаўны прыход у Вільні апублікаваў расклад набажэнстваў на сьвяточным тыдні.
08.04. Вялікая Серада
- 18:30 — Сабораваньне
09.04. Вялікі Чацьвер
- 18:30 — Літургія ўспаміну Тайнай Вячэры. Чытаньне Дванаццаці Эвангельляў пакут Хрыстовых
10.04. Вялікая Пятніца
- 18:30 — Чын вынасу Плашчаніцы Хрыста. Набажэнства пахаваньня Плашчаніцы
11.04. Вялікая Субота
- 10:30 — Літургія Вялікай Суботы
- 12:00–21:00 — Дабраславеньне велікодных страваў
12.04 Вялікдзень — Пасха Хрыстова
- 00:00 — Крыжовы ход і Велікодная літургія (Aušros Vartų g. 7B — Траецкая царква)
- 10:00 — Велікодная абедніца (Bokšto g. 4) па-беларуску