Улады ўнесьлі ў «экстрэмісцкі» сьпіс 4 беларускія кнігі і беларускамоўную інтэрнэт-кнігарню

Старонка кнігарні Knihi.by, архіўнае фота

Інтэрнэт-кнігарня knihi.by і старонка кнігарні ў Інстаграме папоўнілі сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Кнігарня працавала ў інтэрнэце з 2010 году і мела шырокі асартымэнт беларускамоўнай прадукцыі.

Таксама ў сьпіс дадалі 1-ы том «Гістарычных працаў» Аляксандра Цьвікевіча — беларускага гісторыка, палітыка, міністра замежных справаў ва ўрадзе БНР. Падобны крок зрабілі ўлады ў чэрвені 1937 году. Тады выйшаў загад Галоўліту БССР, паводле якога ўсе кнігі Цьвікевіча трэба было спаліць.

У сьнежні таго ж году ў Менску расстралялі і самога Аляксандра Цьвікевіча.

Уключылі ў сьпіс і кнігі сучасных аўтараў: «Апошняе пакаленне» Макара, «Наступны прыпынак — смерць» Камілы Цень і «Там, дзе нас няма» Макса Шнура (Аўтар кнігі Макс Шчур, але ў сьпісе Міністэрства інфармацыі — Шнур).

Працы Цьвікевіча выйшлі ў менскім выдавецтве «Тэхналогія», астатнія кнігі ў выдавецтвах за мяжой: «Янушкевіч» і Skaryna Press.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У перасьледзе беларускіх выдаўцоў відаць сталінскія схемы, — Лукашук

Новыя рэсурсы ў сьпісе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

  1. АВАНТЮРИСТ.BY (TikTok — @leonardi.ai)
  2. «Апошняе пакаленне» — Макар (Кніга)
  3. Барыс Анiкееý (ВКонтакте — vk.ru/id212181499)
  4. Беларусы Баден-Вюртемберг / Belarusen aus Stuttgart und Baden-Württemberg (Facebook — facebook.com/share/18GS6XtpYu/)
  5. Беларусы Волонтеры Бельско-Бяла \ Wolontariuszy w Bielsko-Biała (Facebook — facebook.com/groups/wolontariuszy/)
  6. Беларусы Флорыды (Belarusians Of Florida) (Facebook — facebook.com/groups/738074576986150/)
  7. БНР 106 Дзень Волi 2024 (Facebook — facebook.com/share/1JTiwTokfo/)
  8. «Гiстарычныя працы. Том 1» — Аляксандр Цвікевіч (Кніга)
  9. Дзмiтрый Карнеенка (ВКонтакте — vk.ru/dimakorneenko)
  10. ДысКУТ (ВКонтакте — vk.ru/dyskut)
  11. «Наступны прыпынак — смерць» — Каміла Цень (Кніга)
  12. Новости Витебска и области (TikTok — @vitebsk_news)
  13. НОВОСТИ ТРЕТИЙ РЕГИОН (TikTok — tiktok.com/@novosti_3_region)
  14. Полесская Доброта (Facebook — facebook.com/share/182Wvrsk2u/)
  15. Размова дня (Facebook — facebook.com/razmovadnia)
  16. «Там, дзе нас няма» — Макс Шнур (так, з памылкай, у сьпісе)(Кніга)
  17. Царев Король (Аднакласнікі — ok.ru/profile@576796712796)
  18. цукерка (TikTok — tiktok.com/@e.tutd)
  19. aija.stacenko (Instagram — instagram.com/aija.stacenko)
  20. americanbelarusfoundation — American Belarus Foundation (Instagram — instagram.com/americanbelarusfoundation)
  21. andruwkevi4 (Threads — threads.com/@andruwkevi4)
  22. Antipol (TikTok — @antipol_)
  23. Belarus RAZAM Berlin (Facebook — facebook.com/share/1AJwej1e77/)
  24. belarusianmiracle — Belarusian Miracle (Instagram — instagram.com/belarusianmiracle)
  25. Belarusians in Oxford (Facebook — facebook.com/share/1CiTrN1obz/)
  26. byaction_usa (Instagram — instagram.com/byaction_usa)
  27. DAR — białoruska inicjatywa «Aktywiści podwórkowi за граніцай» (Instagram — @dar.belarus)
  28. denis4belarus (Instagram — instagram.com/denis4belarus)
  29. Disident (Telegram — t.me/BEL_DISIDENT)
  30. inshyja.by (Instagram — instagram.com/inshyja.by)
  31. Knihi.by (Сайт і Instagram)
  32. Megapolis (Instagram — @megapolis.online)
  33. olga_maier_stylist (Instagram — instagram.com/olga_maier_stylist)
  34. pahoniapobac — pahonia pobac (Instagram — instagram.com/pahoniapobac)
  35. svaboda_dumki (Instagram — instagram.com/svaboda_dumki)
  36. Tatsiana Koktysh (Facebook — facebook.com/tatsiana.koktysh)

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зь СІЗА КДБ выпусьцілі арыштаваных у «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Сёньня ж стала вядома, што «экстрэмісцкім фармаваньнем» улады Беларусі прызналі праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне Беларускі Хэльсынскі камітэт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларускі Хэльсынскі камітэт прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»