Ад расейскага ўдару па Адэсе загінулі дзьве жанчыны і 2-гадовая дзяўчынка

Жылы дом пасьля расейскага ўдару па Адэсе, 6 красавіка 2026 гоуд

У Адэсе колькасьць ахвяр расейскага ўдару павялічылася да 18 чалавек, зь якіх трое загінулі, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер.

Паводле яго, 13 з 15 параненых, у тым ліку 7-месячны хлопчык, 2-гадовая дзяўчынка і цяжарная жанчына, шпіталізаваныя з асколачнымі раненьнямі, апёкамі, траўмамі і атручваньнямі прадуктамі гарэньня — некаторыя з людзей знаходзяцца ў цяжкім стане. Лекары ацэньваюць стан дзяцей як сярэдняй цяжкасьці.

Кіпер дадаў, што загінулі 53-гадовая жанчына, 30-гадовая жанчына і яе маленькая дачка, якой было 2 гады.

Уначы Адэса зноў пацярпела ад масіраванага нападу з боку Расеі. Кіраўнік ваеннай адміністрацыі гораду Сяргей Лысак паведаміў, што пасьля расейскага нападу ў адным з раёнаў горада зафіксаваныя сур’ёзныя пашкоджаньні з пятага па трэці паверхі шматпавярховага будынка. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На Чарнігаўшчыне пасьля расейскага ўдару больш за 300 тысяч абанэнтаў засталіся без электрычнасьці

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Аранжавы ўзровень небясьпекі на сёньня абвясьцілі па ўсёй Беларусі