Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аранжавы ўзровень небясьпекі на сёньня абвясьцілі па ўсёй Беларусі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

6 красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюць узмацненьне заходняга ветру парывамі 15-20 мэтраў у сэкунду. Кароткачасовыя дажджы, месцамі з мокрым сьнегам. Магчымыя навальніцы.

Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях называе фактары небясьпекі:

  • абрыў ліній сувязі і электраперадач, парушэньне электразабесьпячэньня, адключэньне электрычных падстанцый, электраэнэргіі ў населеных пунктах,
  • абвальваньне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаваньняў, падзеньне дрэў.

Напярэдадні МНС абвясьціла абвясьціла на 6 красавіка аранжавы ўзровень небясьпекі ва ўсіх абласьцях, акрамя Магілёўскай. Але сёньня раніцай пра такі ўзровень небясьпекі паведамілі і для Магілёўшчыны.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG