У Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны праз расейскі ўдар пашкоджаны важны энэргааб'ект, паведамляе «Чернігівобленерго».
Згодна са паведамленьнем, у гарадах Чарнігаў і Прылукі, Чарнігаўскім і Прылуцкім раёнах засталіся без электрычнасьці 340 тысяч абанэнтаў.
З пачатку паўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году Расея наносіць удары па энэргетычнай інфраструктуры Украіны. З пачатку восені 2025 году расейскія войскі ўзмацнілі абстрэлы ўкраінскага энэргетычнага сэктару. У многіх рэгіёнах Украіны дзейнічалі графікі адключэньня электраэнэргіі, але з прыходам вясны і павелічэньнем выпрацоўкі сонечных электрастанцый абмежаваньні былі зьнятыя.