Ужо сёньня: Дзень памяці Генадзя Карпенкі і 130-я гадавіна адраджэньня Алімпійскіх гульняў

Магіла Генадзя Карпенкі на Ўсходніх могілках у Менску

Падзеі 6 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

6 красавіка 1999 году раптоўна і загадкава памёр Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня. У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту прэзыдэнта Лукашэнкі.

У Маладэчне, дзе да таго кіраваў Карпенка, дзякуючы яму даволі пасьпяхова правялі беларусізацыю, а ў мясцовай тапаніміі пазбавіліся савецкіх назваў, вярнуўшы беларускія.

Акрамя палітыкі, зрабіў сабе імя і ў футболе. Быў адным з найвядомейшых беларускіх судзьдзяў 1980-х гадоў.

Генадзь Карпенка

Таксама ў гэты дзень

1814Напалеон адрокся ад пасаду і неўзабаве згодна з выракам быў высланы на востраў Эльба.

Карціна Поля Дэляроша «Напалеон у Фантэнбло», карціна адпавядае моманту падпісаньня адрачэньня ад пасаду

1896 — у Атэнах адбылося ўрачыстае адкрыцьцё першых сучасных Алімпійскіх гульняў.

Першыя Алімпійскія гульні ў найноўшы час, Атэны, 1896

1917 — уступленьне Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Першую сусьветную вайну на баку Антанты.

1992 — пачалася Басьнійская вайна.

2010 — пачатак рэвалюцыі ў Кіргізстане, якая прывяла да зрынаньня прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Рэвалюцыя ў Кіргізстане, красавік 2010

У гэты дзень нарадзіліся

1483Рафаэль Санці, італьянскі мастак і архітэктар. Памёр у 37 гадоў на свой жа дзень нараджэньня.

1890Гаўрыла Віер, мастак.

1893 Язэп Гаўрылік, палітык, дзяяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі, ахвяра сталінізму.

1904 Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.

1910 Барыс Кіт, навуковец, дзеяч беларускай эміграцыі.

Барыс Кіт, 1930-я гады

1928 Хведар Нюнька, грамадзка-культурніцкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.Нарадзіўся ў Алешавічах на Мастоўшчыне.

Хведар Нюнька

У памяці

1656Шыман Старавольскі, гісторык і пісьменьнік Вялікага Княства Літоўскага.

1886 — ад сухотаў у Шлісэльбурскай крэпасьці памёр Рыгор Ісаеў, рэвалюцыянэр-народнік, магілёвец.

1943 Нічыпар Мяцельскі, дзяяч беларускага адраджэньня (расстраляны савецкімі партызанамі).

1948 Мікола Шыла, журналіст, рэдактар, мэмуарыст.

2017 Міхась Кавыль, беларускі паэт, празаік, крытык.

Стагодзьдзе Міхася Кавыля

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У ЗША ва ўзросьце 101 году памёр паэт Міхась Кавыль