Аб ліквідацыі ў Менску наступстваў разьліву неканцэнтраванай азотнай кіслаты паведаміла Міністэрства надзвычайных сытуацыяў (МНС) Беларусі.
Кіслата пралілася з грузавога аўтамабіля «на тэрыторыі прадпрыемства на вуліцы Бабушкіна», адзначае ведамства.
«Падразьдзелы МНС, прыбыўшы, выявілі, што ў фуры знаходзяцца эўракубы з азотнай кіслатой (15 ёмістасьцяў па 1 м³). Падразьдзелы МНС стварылі пенную падушку і абмежавалі распаўсюджваньне пары вадкасьці арашальнікамі. Ратаўнікі перапампавалі неканцэнтраваную азотную кіслату зь дзьвюх пашкоджаных ёмістасьцяў у рэзэрвовыя».
МНС піша, што пасьля гэтых працаў перавышэньня гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі пароў не зафіксавала. Пацярпелых няма, прычына здарэньня высьвятляецца.
«На месцы інцыдэнту працавала 10 адзінак тэхнікі», — паведамляе міністэрства.