Выйшла кніга пра скарбы беларускай архітэктуры

Кніга «Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагодзьдзяў»

Выданьне выйшла на чатырох мовах.

У выдавецтве «Беларусь» пабачыла сьвет выданьне пра скарбы беларускай старажытнай архітэктуры «Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагодзьдзяў». Багата ілюстраванае падарункавае выданьне выйшла на чатырох мовах: беларускай, ангельскай, расейскай і кітайскай.

У кнізе «Замкі Беларусі» гаворка ідзе пра 12 пэрлінаў беларускай абарончай архітэктуры: ад шырока вядомых рэстаўраваных Нясьвіскага і Мірскага замкаў да руінаў Быхаўскага і Смалянскага, піша bellit.info.

Акрамя цікавых зьвестак пра гісторыю іх узьнікненьня, асаблівасьці вонкавага выгляду і найбольш папулярныя легенды, у кнізе даецца інфармацыя, як зручней дабірацца да замкаў і якія яшчэ славутасьці знаходзяцца побач.

Частка зьместу кнігі

Кнігу «Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагодзьдзяў» можна набыць праз сайт выдавецтва, а таксама ў кнігарнях краіны і праз пляцоўкі продажаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Даў сьвету беларускі погляд на Скарыну». Дасьледчык Паршанкоў — пра працы і навуковую школу Георгія Галенчанкі