На 80 месцаў у Каардынацыйнай Радзе чацьвёртага скліканьня прэтэндуюць 175 чалавек

Ілюстрацыцыйнае фота

Камісія ў выбарах у Каардынацыйную раду скончыла прыём заяваў ад патэнцыйных дэлегатаў. На месцы ў Каардынацыйнай Радзе (КР) чацьвёртага скліканьня прэтэндуюць 175 чалавек, размеркаваныя па дзевяці сьпісах.

За апошнія дні сакавіка ў спаборніцтва ўключыўся яшчэ 61 кандыдат з трох сьпісаў. У той жа час некаторыя ўдзельнікі КР трэцяга скліканьня заявілі пра свой няўдзел у выбарах. Гэта, напрыклад, фракцыя «Беларусы» (Блёк Пракоп’ева- Ягорава) і фракцыя «Наша справа».

Таксама ў выбарах у чацьвёрты склад Каардынацыйнай рады вырашыла ня ўдзельнічаць партыя «Разам», над арганізацыяй якой працуюць прыхільнікі Віктара Бабарыкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Яшчэ адзін блёк адмовіўся ад удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду. Там адрэагавалі

На месцы ў новым складзе КР прэтэндуюць наступныя сьпісы:

  • «Кааліцыя Латушка і Рух „За Свабоду“» — 38 чалавек, лідэры Павал Латушка і Юрась Губарэвіч;
  • Рух «Воля» — 28 чалавек, лідэр Мікіта Забуга;
  • Аб’яднаная грамадзянская плятформа — 22 чалавекі, лідэр Мікалай Казлоў;
  • «Ваш Голас» — 20 чалавек, лідэр Андрэй Колас;
  • «Эўрапейскі выбар» — 17 чалавек, лідэр Валер Мацкевіч;
  • Блёк беларускіх палітычных зьняволеных «Беларус дзеяньня» — 12 чалавек, лідэр Юры Зянковіч;
  • «Наступ» — 13 чалавек, лідэрка Лізавета Пракопчык;
  • «Хопіць баяцца!» — 13 чалавек, лідэрка Тацяна Мартынава;
  • «Закон і правапарадак» — 12 чалавек, лідэр Сяргей Макар.

Ужо зарэгістраваныя выбарчыя сьпісы «Эўрапейскі выбар» і «Закон і правапарадак» .

Выбары пройдуць 11-17 траўня 2026 году.