Фігуранту справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня» Мікіту Дранцу дадалі год калёніі

Мікіта Дранец, архіўнае фота

Палітвязьня, асуджанага па справе арганізацыі «Рэвалюцыйнага дзеяньне», Мікіту Дранца асудзілі ў калёніі паводле артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу (злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі) і прызначылі яшчэ год зьняволеньня.

Дранец павінен быў выйсьці на волю ў пачатку сакавіка, але тэрмін падоўжылі, піша тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь». Да гэтага ён правёў як мінімум чатыры месяцы ў памяшканьні закрытага тыпу ў шклоўскай калёніі № 17.

Мікіта Дранец быў затрыманы 2 сакавіка 2021 году ў межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Берасьцейскай вобласьці. У верасьні 2022 году Мікіту Дранца асудзілі да шасьці гадоў калёніі па справе «Рэвалюцыйнага дзеяньня».

Фігурантаў справы абвінавачваў па дзесяці артыкулах, сярод якіх «стварэньне і ўдзел у злачыннай арганізацыі» (частка 1 і частка 2 артыкулу 285 Крымінальнага кодэксу), «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» (частка 1 і 3 артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэксу) і іншыя. Суд па гэтай справе праходзіў у закрытым рэжыме.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Мы ня мелі агентуры сярод сілавікоў», — Дзядок аналізуе памылкі 2020 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Менску пачаўся суд над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязьнямі ў справе «Рэвалюцыйнага дзеяньня». Працэс зрабілі закрытым

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сілавікі разграмілі кватэру анархіста Рамана Халілава і яго маці – палітзьняволенай