У чатырох раёнах Беларусі забаранілі наведваць лясы праз высокую пажарную небясьпеку

Лясныя пажары на Гомельшчыне ў 2015 годзе. Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі забаранілі наведваць лясы ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці, у Акцябрскім і Лельчыцкім раёнах на Гомельшчыне, а таксама ў Драгічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Як вынікае з інтэрактыўнай мапы ведамства, забарону на наведваньне лясоў увялі праз 4 клясу пажарнай небясьпекі.

Ва ўсіх рэгіёнах лясы можна наведваць, але выключна пешшу, а не на ўласным аўтатранспарце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Практычна ўва ўсёй Беларусі абмежавалі наведваньне лясоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У вёсцы на Пружаншчыне згарэла амаль траціна двароў. Прычыну высьвятляюць