Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Практычна ўва ўсёй Беларусі абмежавалі наведваньне лясоў

Лясныя пажары ў Гомельскай вобласьці. Архіўнае фота
Лясныя пажары ў Гомельскай вобласьці. Архіўнае фота

У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі паведамілі, што праз пажарную небясьпеку трэцяга ўзроўню практычна ўва ўсёй краіне, з выняткам пяці раёнаў, увялі абмежаваньні на наведваньне лясоў.

Як адзначылі ў ведамстве, у гэты час забаронена ўяжджаць у лес на асабістым транспарце, але прагулкі пешшу не абмежаваныя.

Пакуль не абмежавалі наведваньне лясоў у Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, а таксама ў пяці раёнах Віцебскай — Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Мёрскім і Верхнядзьвінскім.

Згодна з інфармацыяй міністэрства, за мінулыя выходныя ў лясным фондзе зафіксавалі 5 узгараньняў на плошчы 3,9 гектара, а з пачатку году ўжо было 30 лясных пажараў на плошчы 10,4 гектара.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG