Да +19: сакавік у Беларусі абнавіў амаль 200 тэмпэратурных рэкордаў

Belarus - sun

Дзясяты дзень запар на мэтэастанцыях Беларусі абнаўляюцца тэмпэратурныя рэкорды, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.

29 сакавіка перапісана 11 лякальных максымумаў, у тым ліку амаль 60-гадовай даўніны. Другі дзень запар перапісваюцца экстрэмумы ў Менску.

Паветра ў сталіцы Беларусі прагрэлася да 16,2 градуса (было 15,8 у 2007 годзе).

Агулам з пачатку сакавіка адзначана каля 190 лякальных тэмпэратурных рэкордаў.

На 30 сакавіка Белгідрамет зьмяніў першапачатковы прагноз: чакаецца не да 17, а да 19 градусаў. На мэтэастанцыях, разьмешчаных на ўсходзе Віцебскай і Магілёўскай абласьцей, ужо перавышаныя дзённыя гістарычныя максымумы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпэратурных рэкордаў