Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпэратурных рэкордаў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пяты дзень запар у Беларусі абнаўляюцца тэмпэратурныя рэкорды, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.

13 сакавіка перапісаны 21 лякальны максымум, з якіх 16 пратрымаліся ўсяго год.

У Берасьці паветра прагрэлася да 18,1 градуса. Ранейшы экстрэмум дня быў зарэгістраваны чвэрць стагодзьдзя таму — 13 сакавіка 2001 года (+15,6).

У Горадні тэмпэратура дасягнула 18 градусаў (14 у 2007 годзе).

Найцяплей было ў Кобрыне — 18,7 градуса.

З 9 па 13 сакавіка зафіксаваны 71 лякальны і адзін абсалютны рэкорд (12 сакавіка ў Кобрыне — 18,8 градуса супраць 17,8 у 2002 годзе ў Лельчыцах).


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG