«За грубае парушэньне заканадаўства ўхвалілі рашэньне аб выправаджэньні з краіны 4860 чалавек (у 2024 годзе — 5512), а 3885 адмовілі ва ўезьдзе (у 2024 годзе — 3382). На падставе матэрыялаў органаў унутраных справаў і хадайніцтваў дзяржаўных органаў 7806 выхадцам зь іншых краін забаранілі ўезд у рэспубліку», — сказаў Іван Новікаў у інтэрвію выданьням «На страже» і часопісу «Милиция Беларуси».
Паводле яго, штогод у Беларусі расьце колькасьць працоўных мігрантаў.
«У 2025-м у больш як 9 тысяч наймальнікаў працавалі больш за 48 тысяч працоўных», — удакладніў ён.
Асноўную частку працоўных мігрантаў летась складалі грамадзяне Туркмэністану (23 050, або 48%), Расеі (4677, або 10%), Украіны (4389, або 9%), Узбэкістану (3618, або 7,5%) і Кітаю (3438, або 7%).