У вёсцы на Пружаншчыне згарэла амаль траціна двароў. Прычыну высьвятляюць

Так выглядала вёска падчас пажару, 28 сакавіка 2026 году

У Міністэрстве ў надзвычайных сытуацыях Беларусі паведамілі, што ў вёсцы Баяры Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці адбыўся вялікі пажар, у выніку якога згарэлі 6 нежылых будынкаў і 12 гаспадарчых забудоў.

«Ніхто не пацярпеў. Прычына здарэньня высьвятляецца», — адзначаецца ў паведамленьні.

Для тушэньня пажару пажару задзейнічалі 11 адзінак тэхнікі.

У вёсцы ў 2012 годзе налічвалі 21 двор і 30 жыхароў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У студзені 122 чалавекі загінулі на пажарах у Беларусі