З Грузіі ў 2025 годзе выехалі на 442 грамадзяніна Беларусі больш, чым заехалі ў краіну.
Як паведаміла выданьне «Позірк» па выніках аналізу зьвестак Нацыянальнай паліцыі, у сфэру адказнасьці якой уваходзіць памежны кантроль, у Грузію ўехалі 189 894 беларусаў, а выехалі — 190 336.
Па гэтым паказьніку грамадзяне Беларусі занялі 9 месца пасьля грамадзян Расеі, Турэччыны, Армэніі, Ізраілю, Азэрбайджану, Казахстану, Індыі і Ўкраіны. На 10 месцы — кітайцы.
У 2024 годзе беларусаў у Грузію ўехала на 53 больш, чым выехала (180 284 супраць 180 231) — 7 месца.
Улады Грузіі, якія прадстаўляюць партыю прарасейскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі, не ўхвалілі ніводнага станоўчага рашэньня аб наданьні грамадзянам Беларусі статусу ўцекача або гуманітарнага статусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускаму праваабаронцу Раману Кісьляку другі раз адмовілі ў прытулку ў Грузіі