Прычынай выбару бібліятэчнага сайту для ўзлому яны назвалі тое, што будынак бібліятэкі ўзводзіўся нібыта паводле загаду Аляксандра Лукашэнкі на грошы, якія часам зьбіралі ў людзей пад прымусам.
«Так адзін з найважнейшых элемэнтаў адукацыі стаў зганьбаваны рэжымам як сымбаль яго магчымасьцяў не ўзаемадзеяньнем, а прыгнётам народа дасягаць жаданага», — гаворыцца ў допісе «Кібэрпартызанаў».
Хакеры апублікавалі здымкі зь сьвяточнымі віншаваньнямі, пакінулі мноства надпісаў «Жыве Беларусь» з спасылкай на свой тэлеграм-канал і запусьцілі інфармацыйны радок з абразьлівым надпісам пра Лукашэнку.
«Кібэрпартызаны» — беларуская дэцэнтралізаваная супольнасьць ананімных хакераў, зьявілася ў верасьні 2020 году ў адказ на дзяржаўныя рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў. Яны атрымалі вядомасьць дзякуючы шэрагу пасьпяховых кібэратак на рэсурсы дзяржаўных установаў і сілавых структураў Беларусі, публікацыям кампрамату на прадстаўнікоў апошніх, а таксама разьмяшчэньню ў адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хакеры суполкі «Кібэрпартызаны» заявілі, што ўзламалі кампутарную сетку горадзенскага «Хімвалакна»