У эканоміцы Беларусі падае прадукцыйнасьць працы, расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў

Завод МАЗ, архіўнае фота

Дэфіцыт вонкавага гандлю таварамі і паслугамі ў 2025 годзе склаў 1,8 млрд даляраў.

Як паведамляе Белстат па выніках працы эканомікі ў студзені-лютым 2026 года, прадукцыйнасць працы ў адносінах да ВУП зьнізілася ў параўнаньні са студзенем-лютым 2025 года на 1,4%. У мінулым годзе за такі ж пэрыяд яна вырасла на 4%.

Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў. У мінулым годзе ў студзені іх было 2146, а ў студзені 2026 году – 2733.

Доля стратных арганізацый у эканоміцы Беларусі вырасла з з 25 да 31,9%. Але сума стратаў скарацілася за год з 1,3 да 1 млрд. рублёў.

Як паведаміў Белстат у аглядзе «Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусь у студзені 2026 году», сытуацыя ў эканоміцы, асабліва ў апрацоўчай прамысловасьці, імкліва пагаршаецца. Аб’ём прадукцыі апрацоўчай прамысловасьці ў 2025 годзе зьнізіўся на 2,5% у параўнаньні з 2024 годам, а ў студзені 2026 году — на 7,5% у параўнаньні з студзенем мінулага году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У эканоміцы Беларусі зафіксавалі спад рэнтабэльнасьці і рост запазычанасьці