Вугоршчына спыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну, пакуль ня будзе адноўлены паток нафты па нафтаправодзе «Дружба», заявіў 25 сакавіка вугорскі прэм’ер-міністар Віктар Орбан.
«Пакуль Украіна не забясьпечыць пастаўкі нафты, яна ня будзе атрымліваць газ з Вугоршчыны. Мы будзем абараняць энэргетычную бясьпеку Вугоршчыны, падтрымліваць абароненую цану на бэнзін і зьніжаную цану на газ», — напісаў Орбан у Facebook.
У відэазвароце ён дадаў, што Вугоршчына паступова спыніць пастаўкі газу і накіруе вызваленыя абʼёмы ў свае сховішчы.
Украінскія ўлады пакуль не пракамэнтавалі гэтую заяву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз выдзеліць крэдыт Украіне, нягледзячы на блякаваньне рашэньня Вугоршчынай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп падтрымаў Орбана перад выбарамі ў Вугоршчыне