У Гомлі 17-гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка

Сьледчыя, архіўнае фота

У Гомлі навучэнец каледжа ўдарыў нажом аднагрупніка, раненне стала смяротным, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.

Канфлікт паміж двума 17-гадовымі навучэнцамі здарыўся падчас праходжаньня практыкі на навучальным палігоне раніцай 25 сакавіка. У выніку адзін з маладых людзей нанёс нажавое раненьне аднагрупніку, які памёр у бальніцы, піша СК.

Гомельскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).

Сьледчыя працуюць з затрыманым непаўналетнім, дапытваюць удзельнікаў інцыдэнту і адміністрацыю ўстановы адукацыі. Асаблівая ўвага будзе нададзеная высьвятленьню прычын і ўмоў, якія прывялі да трагедыі, адзначае СК.

У 2025 годзе за зьдзяйсьненьне розных злачынстваў асуджана 430 непаўналетніх — на 27,5% менш, чым у 2024-м (593), сьведчаць зьвесткі Вярхоўнага суду.

У «злачынствах супраць жыцьця і здароўя » прызнана вінаватымі 20 непаўналетніх. Палова з іх — за наўмыснае прычыненьне цяжкага цялеснага пашкоджаньня (арт. 147 КК), шэсьць — за наўмыснае прычыненьне менш цяжкага цялеснага пашкоджаньня (арт. 149), трое — за забойства (арт. 139), адзін — за прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці (арт. 144), піша Позірк.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла праект закону супраць хатняга гвалту, дакладваў Кубракоў