Беларуса і баўгарына падазраюць у арганізацыі нелегальнай эміграцыі зь Літвы

Мяжа Польшчы і Літвы, ілюстрацыйнае фота

Іх затрымалі паблізу літоўска-польскай мяжы.

Грамадзян Беларусі і Баўгарыі затрымалі ў памежным горадзе Сэйны. Баўгарыну 55, беларусу 29 гадоў, паведаміла Памежная варта Польшчы.

Фігурантаў арыштавалі на тры месяцы. Акрамя таго, беларусу ўжо выдалі пастанову, якая абавязвае яго вярнуцца на радзіму з забаронай уезду ў Шэнгенскую зону на 10 гадоў.

Баўгарын атрымаў рашэньне аб дэпартацыі з Польшчы з забаронай на ўезд у краіну цягам 5 гадоў.

У Польшчы мужчынам пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.

«Гэта чарговае сёлета затрыманьне асобаў, якія перапраўляюць мігрантаў у краіны Заходняй Эўропы, праведзенае супрацоўнікамі Падляскага аддзелу Памежнай варты. Апэрацыі праводзіліся па ўсёй краіне. У 2026 годзе супрацоўнікі гэтага падразьдзелу ўжо затрымалі 18 памагатых і арганізатараў незаконнага перасячэньня мяжы», — паведамілі памежнікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літву вярнуліся першыя затрыманыя ў Беларусі грузавікі — літоўская памежная служба


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча яшчэ на два месяцы прадоўжыла абмежаваньні на падачу заяў аб прытулку на мяжы зь Беларусьсю