Беларусь выйшла на першае месца ў імпарце расейскіх цукерак

На расейскіх фабрыках вырабляюцца і цукеркі ў выглядзе патронаў і куляў. Здымак з Фэадосіі ў Крыме, які з 2014 году пад расейскім кантролем

Краіна ў 2025 годзе закупіла ў Расеі слодычаў на $77 млн ​​і стала лідэрам сярод краін — пакупнікоў гэтай прадукцыі.

Пра гэта напісала расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС са спасылкай на статыстыку фэдэральнага цэнтру «Аграэкспарт».

У Расеі гэты артыкул экспарту называецца «Цукрыстыя кандытарскія вырабы». Туды ўваходзяць: цукеркі, карамель, шакаляд, мармэляд, зэфір, халва, дражэ, ірыскі, нуга і іншыя слодычы.

У топ-5 краін — пакупніц гэтай прадукцыі ў Расеі таксама ўвайшлі: Казахстан (каля $71 млн), Азэрбайджан (больш за $17 млн), Кіргізстан (амаль $14 млн) і Ўзбэкістан ($14 млн).

Расейскія вытворцы прысмакаў летась нарасьцілі пастаўкі на экспарт на 13% і зарабілі за кошт гэтага рэкордную суму — 258 млн даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь у 2025 годзе стала найбуйнейшым імпартэрам расейскага піва
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На долю Беларусі прыпадае 0,9% усясьветнага экспарту ўзбраеньня, — SIPRI