Гарналыжны комплекс «Лагойск», які належыць Юрыю Чыжу, закрываецца пасьля 22 гадоў працы

У гарналыжным комплексе «Лагойск», 2017 год

З 23 сакавіка зарэзэрваваць нумар у гатэлі комплексу ўжо немагчыма.

Пра закрыцьцё гарналыжнага комплексу «Лагойск» паведамляецца на ягоным сайце:

«Зь вялікім шкадаваньнем паведамляем вам, што 31 сакавіка наш комплекс працуе апошні дзень. І гэта больш, чым проста канец сэзону. Гэта канец цэлага 22-гадовага этапу жыцьця Гарналыжнага спартова-аздараўленчага комплексу „Лагойск“. Мы ня ведаем, што будзе далей, але вельмі хочацца верыць, што гэта не канец і мы зноў сустрэнемся ва ўлюбленым усімі комплексе „Лагойск“», — сказана ў паведамленьні.

Прычыны закрыцьця не называюцца.

Гарналыжны спартова-аздараўленчы комплекс «Лагойск» быў адкрыты ў студзені 2004 году. Уласьнік комплексу — ТАА «Трайпл» бізнэсмэна Юрыя Чыжа, які страціў падтрымку Лукашэнкі і нейкі час быў зьняволены.

У 2023 годзе комплекс «Лагойск» выставілі на таргі, але не змаглі прадаць.

Канкурэнт «Лагойску» гарналыжны комплекс «Сілічы», які належыць кіраўніцтву справамі Лукашэнкі, працягвае працаваць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Некалі набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Чыж, які страціў актывы ў Беларусі, разьвівае дзейнасьць у Расеі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы «кашалёк Лукашэнкі» Чыж, які трапіў у няласку, вярнуў кантроль над адной з асноўных сваіх кампаній
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На аўкцыён выставілі гарналыжны комплекс «Лагойск»