Большая частка Чарнігаўшчыны і Славуціч у Кіеўскай вобласьці засталіся без электрычнасьці пасьля расейскіх удараў па энэргааб'ектах

Наступствы расейскага ўдару па Чарнігаўскай вобласьці, 21 сакавіка 2026 году

Расейскія войскі раніцай 21 сакавіка атакавалі энэргаабʼекты, праз што большая частка Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны засталася без электрычнасьці.

Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Вячаслаў Чаўс.

Кіраўнік гораду Славуціч у Кіеўскай вобласьці Юрый Фомічаў напісаў, што горад цалкам абясточаны, а абʼекты крытычнай інфраструктуры пераведзены на рэзэрвовыя крыніцы сілкаваньня.

Расейскія войскі рэгулярна атакуюць украінскія гарады і цывільную інфраструктуру, у тым ліку энэргаабʼекты ва ўсіх рэгіёнах Украіны. Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расеі і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар, каб пазбавіць людзей электраэнэргіі, цяпла, водазабесьпячэньня, сувязі, мэдычнай дапамогі і іншых неабходных умоў для жыцьця.

Кіраўніцтва Расеі пры гэтым заяўляе, што расейскія войскі бʼюць па вайсковых абʼектах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Малдове праблемы з водазабесьпячэньнем. У раку Днестар пасьля расейскага ўдару па Ўкраіне вылілася нафта
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея не спыняе ўдары па Ўкраіне: у Адэсе пацярпеў жылы сэктар, на Валыні — энэргетыка, у Львове — будынак СБУ