Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове праблемы з водазабесьпячэньнем. У раку Днестар пасьля расейскага ўдару па Ўкраіне вылілася нафта

У Бельцах жыхароў забясьпечвалі пітной вадой з вайсковых вадавозаў
У Бельцах жыхароў забясьпечвалі пітной вадой з вайсковых вадавозаў

Урад Малдовы абвясьціў стан экалягічнай трывогі на рацэ Днестар на наступныя два тыдні.

Як паведаміла Малдоўская служба Радыё Свабода, найбольш крытычная сытуацыя склалася ў другім паводле колькасьці жыхароў горадзе краіны — Бельцах, для якога Днестар служыць адзінай крыніцай пітной вады, а амаль усе артэзіянскія сьвідравіны не працуюць.

Праблемы з водазабесьпячэньнем фіксуюць таксама ў горадзе Сарокі і яшчэ некалькіх вёсках у трох раёнах Малдовы.

Толькі ў Бельцах сама меней 50 тысяч жыхароў засталіся без вады зь вечара 14 сакавіка.

Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду ўвечары 15 сакавіка заявіла, што праз расейскую атаку на Днястроўскую гідраэлектрастанцыю ва Ўкраіне нафта вылілася ў раку Днестар, і гэта пагражае забесьпячэньню Малдовы вадой.

З 12 сакавіка ўлады Малдовы спрабуюць зьліквідаваць наступствы маштабнага разьліву нафты, які адбыўся ва Ўкраіне. Нягледзячы на тое, што на паверхні вады зьмясьцілі фільтар, нафтавая пляма прасунулася ўніз па плыні, абмінаючы Сарокі — найбуйнейшы малдоўскі горад на мяжы. Улады Малдовы зьвярнуліся да Румыніі па дапамогу ў ачышчэньні ракі, бо забруджаньне пагражае і водазабесьпячэньню Кішынёва.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG