У Менску падаражэе грамадзкі транспарт

Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Ужо з 27 сакавіка цана талёнчыка ў аўтобусах, тралейбусах і трамваях вырасьце з 95 капеек да 1 рубля 10 капеек. Падаражэюць і жэтоны ў мэтро: 1 рубель 15 капеек замест цяперашняга 1 рубля.

Для экспрэс-маршрутаў паездка па Менску будзе каштаваць да 3 рублёў, а паездкі ў гарады-спадарожнікі — да 5 рублёў. Апошні раз праезд у сталіцы падаражэў у красавіку 2025 году — на 10 капеек. Цяпер цэны падняліся на 15.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьвеце даражэе паліва, у Беларусі — зарадка для электрамабіляў. Чаму так адбываецца і што далей будзе з цэнамі на бэнзін
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На беларускую эканоміку могуць паўплываць удары Ірану па суседзях, — Махоўскі