«Цяпер гэта, здаецца, першы раз, калі я падняў пытаньне аб новых арыштах па меры вызваленьня людзей. Гэта значыць, мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10? — гаворыць Коўл у інтэрвію Reuters, відэа якога зь перакладам на расейскую мову апублікавала DW. — Спадзяюся, нам удалося данесьці да яго, што гэта недапушчальна».
Коўл наступным чынам патлумачыў сытуацыю з амэрыканскімі санкцыямі датычна ўладаў Беларусі:
«80% санкцый былі ўведзеныя ЗША пасьля падзей 2020 года, калі людзей масава арыштоўвалі і саджалі ў турмы. Калі людзей адпусьцяць, тады не будзе прычын захоўваць гэтыя 80% санкцый.
Акрамя гэтых 80% застаюцца яшчэ 20%, зьвязаных зь іншымі пытаньнямі. Але калі яны пойдуць насустрач і мы вызвалім усіх гэтых людзей — усіх да аднаго — тады санкцыі будуць зьнятыя.
У гэтым дасягнутая дамоўленасьць паміж ЗША і Беларусьсю. Афіцыйна гэта яшчэ не зафіксавана. Мы працягваем працаваць над гэтым. Але менавіта да гэтага мы рухаемся».
Частка санкцый ЗША была ўведзеная пасьля лютага 2022 году, калі Расея пачала маштабную вайну супраць Украіны, у тым ліку з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.
У выніку сустрэчы з амэрыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Менску Аляксандар Лукашэнка памілаваў 250 палітычных вязьняў, зь якіх 235 засталіся ў Беларусі, а 15 былі вывезеныя ў Літву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра вызваленых палітвязьняў: «Перш чым выпускаць, яны ўсе былі ўзятыя на кантроль спэцслужбамі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь «Беларуськалію», Мінфіна і некалькіх банкаў канчаткова зьнялі санкцыі ЗША. Спыталі ў экспэртаў, што гэта можа азначаць