Урад выдзеліў дадатковыя грошы на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музэю ў Менску

Праект Нацыянальнага гістарычнага музэю, ілюстрацыя БелТА

Прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын абавязаў Міністэрства фінансаў павялічыць у 2026 годзе аб’ём фінансаваньня будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музэю ў Менску.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, дадатковыя 3 862 054 рублі выдзеляць за рахунак сродкаў, прадугледжаных для Міністэрства культуры.

Дадатковыя сродкі накіруюць на набыцьцё абсталяваньня, мэблі і інвэнтару для музэю.

У 2025 годзе толькі на распрацоўку праектна-пошукавых працаў, якія папярэднічалі пачатку ўзьвядзеньня аб’екта, накіравалі 6 мільёнаў рублёў.

Музэй узводзяць у Цэнтральным раёне Менска, паміж праспэктам Пераможцаў, вуліцай Арлоўскай і ракой Сьвіслаччу.

Раней на гэтым месцы быў парк «Дрымлэнд». Новаму комплексу зьбіраюцца даць назву «Парк народнага адзінства».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 унікальных экспанатаў Віленскага беларускага музэю, які адзначыў 25-годзьдзе свайго аднаўленьня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады назвалі суму аднаўленьня Чырвонага касьцёлу і пералічылі іншыя аб’екты ў Менску, якія чакае рэканструкцыя ці рэстаўрацыя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, калі ў Менску пабудуюць новы гістарычны музэй. Да будоўлі прыцягнуць БРСМ і студэнцкія атрады
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пантэон без Каліноўскага: гісторыя як інструмэнт улады