Аман і Беларусь увялі бязьвізавы рэжым

Лукашэнка ў час візыту ў Маскат, сталіцу султанату

Увядзеньне «бязьвізу» прыйшло тады, калі ў краінах Пэрсыдзкай затокі эканамічная напружанасьць у выніку ваеннай апэрацыі ЗША і Ізраілю супраць Ірану і ўзаемных абстрэлаў.

Аман, які разьмешчаны каля Армускай пратокі і з гэтай прычыны апынуўся на сцэне ваенных дзеяньняў у рэгіёне, даўно плянаваў бязьвізавы рэжым зь Беларусьсю.

Як паведаміла Міністэрства замежных спраў, 17 сакавіка набыло моц пагадненьне паміж урадам Беларусі і ўрадам Аману аб узаемным скасаваньні візаў для ўладальнікаў звычайных нацыянальных пашпартоў.

Дамоўленасьці раней дасягнулі кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і султан Аману. Яны дамовіліся на актывізацыю турыстычных, адукацыйных, прадпрымальніцкіх сувязяў паміж дзьвюма краінамі, піша БелТА.

Грамадзяне Беларусі і Аману могуць уяжджаць, выяжджаць, рухацца транзытам і знаходзіцца на тэрыторыі абедзьвюх дзяржаў бязь візаў тэрмінам да 30 дзён і агулам ня больш за 90 дзён у каляндарным годзе.

Тэрмін дзеяньня пашпарту пры гэтым павінен складаць ня менш за 6 месяцаў.

Праўда, пры гэтым у апошнія тыдні грамадзянаў Беларусі арганізавана вывозілі з Аману і іншых краінаў рэгіёну Пэрсыдзкай затокі пасьля таго, як тыя зазналі абстрэлаў з боку Ірану. Авіякампанія «Белавія» зладзілі эвакуацыйныя рэйсы з рэгіёну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» паведаміла, колькі чалавек вярнула ў Беларусі зь Блізкага Усходу ад пачатку баявых дзеяньняў