У гэтым выпуску «Канапы» размаўляем з музычным журналістам і пісьменьнікам Аляксандрам Чарнухам пра беларускую музыку насуперак, пра фэномэн «Драздоў», дэфіцыт уласнай поп-індустрыі, расейскі кантэнт, альгарытмы і музыку, якую ўжо амаль піша штучны інтэлект.
А яшчэ — пра гвалт як досьвед, у якім мы жывём. І пра тое, што музыка і літаратура кажуць пра саміх беларусаў.
00:00 Беларусь, поп-культура і дзяржаўная бясьпека
00:31 Аляксандар Чарнуха: пра што гэтая размова
01:00 «Дразды» у Беларусі: самы папулярны гурт ці фэномэн дэфіцыту
06:01 Украіна, уласны шоў-бізнэс, і чаму Беларусь прайграе
07:33 Nizkiz, «Без Білета», і хто мог бы зьбіраць залі ў Беларусі
08:57 Сусьветны посьпех беларусаў: «Молчат Дома», Макс Корж, «Саюз»
14:26 Што беларусы слухаюць насамрэч: расейская музыка, «Яндекс» і альгарытмы
18:30 Штучны інтэлект і музыка: што будзе далей
23:21 Беларуская эстрада, іронія, і чаму поп-культура патрэбная
26:52 Інна Афанасьева, Ганна Шаркунова, і хто меў патэнцыял у Беларусі
29:30 Ці існуе беларускі музычны густ
39:58 Хлястоў, настальгія, і чаму вяртаюцца зоркі нулявых
41:57 Ці трэба кэнсэліць музыкаў за пазыцыю
45:20 «Артыст — гэта інструмэнт»: Чарнуха пра Бутусава, Чычэрыну і культуру адмены
50:19 Кніга «Гвалт»: агрэсія, і чаму беларусы не заўважаюць гвалт
01:01:25 Асабістая гісторыя Чарнухі пра маці, хваробу і беларускую сыстэму
01:05:33 Што паслухаць і пачытаць
Аляксандар Чарнуха і журналіст Дзьмітры Гурневіч