Ужо сёньня: дзень сьвятога Патрыка

Людзі з колерамі ірляндзкага сьцяга

Падзеі 17 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1229 — армія крыжакоў заняла Ерусалім.

1597 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Віцебску магдэбурскае права і герб.

Герб Віцебску

1861 — у Турыне абвяшчаецца стварэньне Італьянскага каралеўства.

1917 — у Кіеве ўтвораная Ўкраінская Цэнтральная Рада.

1948 — Бэльгія, Вялікая Брытанія, Люксэмбург, Нідэрлянды і Францыя падпісалі Брусэльскі пакт аб стварэньні абарончага Заходняга зьвязу — аднаго з папярэднікаў NATO (якое будзе абвешчана 4 красавіка 1949 году).

1969Голда Мэір, дзяцінства якой прайшло ў Пінску, заступіла на пасаду прэм’ер-міністра Ізраілю.

1983 — упершыню масавае Гуканьне вясны ў Менску, у Купалаўскім парку, наладзіла моладзевае патрыятычнае згуртаваньне «Беларуская майстроўня». Сьвяткаваньне стала штогадовым і давала магчымасьць легальнага збору нацыянальна сьведамых людзей у цэнтры сталіцы.

Гуканьне вясны, 1983 год

1991 — у СССР прайшоў рэфэрэндум аб праекце новага саюзнага пагадненьня. У Беларусі за захаваньне Савецкага Саюзу, паводле афіцыйных зьвестак, былі аддадзеныя 82,7% галасоў (гэта самы вялікі адсотак пасьля Сярэдняй Азіі).

2023 — кіраўніцам Tut.by Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай вынесьлі прысуд — па 12 гадоў калёніі.

У гэты дзень нарадзіліся

1746 Ян Голянд, кампазытар. На запрашэньне князёў Радзівілаў Голянд прыбыў зь Нямеччыны ў Нясьвіж і стаў вядомым беларускім капэльмайстрам і кампазытарам.

1789Вінцэнт Бучынскі, прафэсар філязофіі Полацкай езуіцкай акадэміі, заснавальнік і рэдактар першага ў Беларусі літаратурна-навуковага часопіса «Полацкі штомесячнік», які пачаў выходзіць у 1818 годзе.

1808Сымон Канарскі, дзеяч вызвольнага руху 1830-х, удзельнік паўстаньня 1831 году.

1876Майсей Ляйбоўскі, мастак, загінуў у віленскім гета.

1891Мацьвей Манізер, заслужаны савецкі скульптар, аўтар помніка Леніну, які быў усталяваны ў Менску перад Домам ураду ў 1933 годзе і, пераадліты ў 1945-м, стаіць дагэтуль.

1898Ізі Харык, паэт, ахвяра сталінізму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расстраляныя літаратары. Ізі Харык, сіяніст, які стаў камуністам і ад камуністаў загінуў

1922Лявон Луцкевіч, грамадзка-палітычны і культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў, сын Антона Луцкевіча.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Луцкевічы, Ластоўскі, Вітан-Дубейкаўскі. Да Дня Волі прагуляйцеся па адрасах БНР у Вільні

У памяці

461Патрык, каталіцкі сьвяты, заступнік Ірляндыі, дзень яго сьмерці — дзяржаўнае сьвята ў Ірляндыі. Звычайна ў гэты дзень праводзяцца парады, фестывалі, кейлі, іх удзельнікі носяць зялёную вопратку альбо трылісьнікі.

1807Казімер Нарбут, асьветнік і філёзаф.

1928Антон Брадоўскі, нумізмат, заснавальнік музэя ў Віцебску.

1951Альбэрт Паўловіч, беларускі паэт і перакладнік. Пачаў друкавацца ў «Нашай Ніве» ў 1907 годзе. У яго доме ў Менску ў пачатку ХХ стагодзьдзя быў літаратурны салён, дзе зьбіраліся тагачасныя беларускія пісьменьнікі.

Пакінь пытаць аб край, аб мове:
Сваё над жыцьце я люблю,
І ў прывітаньні, ў кожным слове
Я беларускі тон лаўлю,
Што з глыбі шчырай, непадкупнай
Цурком з душы жывой плыве,
Гдзе ў працы чорнай, цяжкай, рупнай
Сумленьне з згодаю жыве.
Пакінь пытаць! Ня дам я веры,
Каб Беларусь хто мог забыць:
Я пэўны — кожны з нас бязь меры
Любіў і будзе век любіць!!

Альбэрт Паўловіч

1985Мікалай Гусараў, кіраўнік БССР (1947—50).

2005 Джордж Фрост Кенан, амэрыканскі дыплямат і гісторык, аўтар стратэгіі стрымліваньня СССР.

Джордж Фрост Кенан, 1947