Іран адзначыў першыя гадзіны пасьля абраньня Муджтабы Хамэнэі вярхоўным лідэрам, нанёс удары ракетамі і бесьпілётнікамі па Ізраілі і краінах Пэрсыдзкай затокі — Катары, Саудаўскай Арабіі, Аб’яднаных Арабскіх Эмірата і Кувэйце.
«Іран выпусьціў першую хвалю ракет пад кіраўніцтвам аятолы Муджтабы Хамэнэі па акупаваных тэрыторыях», — заявіў дзяржаўны вяшчальнік IRIB у Telegram раніцай 9 сакавіка, паведаміла Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.
Паведамленьне суправаджалася фотаздымкам з «Да вашага распараджэньня, Саід Муджтаба».
У Ізраілі паведамілі, што адна жанчына атрымала раненьні сярэдняй цяжкасьці. Ізраільскія вайскоўцы ў сваю чаргу заявілі аб пачатку новай хвалі ўдараў па «інфраструктуры рэжыму» ў цэнтральным Іране.
Як паведаміла агенцтва AFP, Міністэрства аховы здароўя Бахрэйну раніцай 9 сакавіка заявіла, што ў выніку начной атакі іранскага бесьпілётніка на востраў Сітра раненьні атрымалі 32 мірныя жыхары, усе грамадзяне Бахрэйну, у тым ліку дзеці.
У сталіцы Катару адбылося некалькі выбухаў, а Саудаўская Арабія, Абʼяднаныя Арабскія Эміраты і Кувэйт паведамілі пра новыя напады.
У Саудаўскай Арабіі заявілі, што 8 сакавіку ў выніку іранскіх удараў загінулі 2 чалавекі і яшчэ 12 атрымалі раненьні.