З 2020 года мінімум 1917 жанчын асудзілі па палітычна матываваных крымінальных справах

Ілюстрацыйнае фота.

На 8 сакавіка 2026 года ў Беларусі налічваецца 164 жанчыны-палітзьняволеныя, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле даных праваабаронцаў, якія цытуе Позірк, з 2020 года не менш за 1917 жанчын было асуджана па палітычна матываваных крымінальных справах.

Мінімум 881 жанчына прыгавораная да абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), 469 — да пазбаўленьня волі, 75 — да абмежаваньня волі з накіраваньнем у ПУАТ, 7 прызначана прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным стацыянары.

Ня менш за 15 жанчын маюць у няволі сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Адзначаецца, што прынамсі 9.400 жанчын сутыкнуліся з адміністрацыйным палітычным перасьледам — арыштамі і штрафамі.

Крымінальнаму перасьледу з пачатку 2020 года падвергнулася 40 шматдзетных маці, 62 жанчыны з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем, 82 жанчыны пэнсійнага ўзросту, а таксама не менш за 29 жанчын з замежным грамадзянствам.

38 жанчын прымусова выправаджана з Беларусі, 58 — асуджана завочна.

113 жанчын уключаныя ў пералік асоб, якія маюць дачыненьне да «тэрарыстычнай дзейнасьці».

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца дагэтуль. На 8 сакавіка 2026 года ў краіне 1140 палітвязьняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Антарктычны ледавік «крывавіць» больш за 100 гадоў. Навукоўцы нарэшце высьветлілі, чаму