Акрамя Ціны Палынскай асудзілі яе дачку Маргарыту Рабіновіч. Таксама ім прызначылі штраф.
Вядома, што пракурор патрабаваў для жанчын па 2,5 года пазбаўленьня волі, піша «Вясна».
Ціну і Маргарыту абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім). Прысуд пацьвердзілі й крыніцы Свабоды.
Ціну і яе старэйшую дачку затрымалі ў траўні 2025 году і зьмясьцілі пад варту па крымінальнай справе. Раней паведамлялася, што іх справа можа быць зьвязана з рашэньнем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафэсара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваньнем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялягічныя апытаньні сярод беларускіх грамадзян.
13 кастрычніка 2025 году стала вядома, што памёр муж Ціны — пісьменьнік Алесь Палынскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 сакавіка: новыя абвінавачаньні і прысуды жанчынам-палітвязьням