Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Васіль Рапіцкі

Васіль Рапіцкі

Ваяру, які змагаўся за свабоду Ўкраіны, было 40 гадоў.

На вайне ва Ўкраіне загінуў Васіль Рапіцкі з пазыўным «Дзір», які змагаўся супраць расейскіх захопнікаў. Ягоную сьмерць Свабодзе пацьвердзіла жонка Васіля.

Васіль Рапіцкі. Антося Цялежнікава

Васіль Рапіцкі. Фота Антося Цялежнікава

Васіль Рапіцкі. Фота Антося Цялежнікава

Сьвятлана Рапіцкая напісала ў сваім фэйсбуку, дзе апублікавала шэраг здымкаў свайго каханага:

«Маё сэрца разьбілася назаўсёды. Я не магу ў гэта паверыць. Мой Любушак загінуў. Маё каханьне, маё шчасьце! Я так сумую па Табе, па Тваіх моцных абдымках. Па Тваім шчырым сьмеху. Па Тваім добрым сэрцы. Ты быў нашай апорай і падтрымкай. Хоць Ты ваяваў і нас абараняў, але гэта Ты быў для нас надзейным тылам. Мае сьлёзы бясконцыя. Мая туга бязьмежная… Маё сэрца разрываецца ад болю! Вася загінуў 4 сакавіка ў час выкананьня баявога заданьня», — напісала яна.

Васіль Рапіцкі паходзіў з Крупак. Па ім засталіся двое непаўналетніх дзяцей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве адбыўся марш памяці героя Ўкраіны Жызьнеўскага і ўсіх беларусаў, якія загінулі на вайне з Расеяй. ФОТА


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ненавідзеў вайну, ажаніўся з кітаянкай, хацеў часьцей бачыць дзіця. Ва Ўкраіне загінуў яшчэ адзін добраахвотнік зь Беларусі