«Беларускі ПЭН прызнаны экстрэмісцкім фармаваньнем 27-га лютага, стала вядома сёньня» — напісала ў сваім акаунце ў ФБ Таццяна Нядбай, старшыня гэтага пісьменьніцкага аб’яднаньня.
«Адно пытаньне — а чаму не на дзень пісьменьніка? Іншых пытаньняў няма. Просьба да ўсіх, хто ў Беларусі ці езьдзіць туды, — адпісацца ад старонак Беларускага ПЭНа, не ўзаемадзейнічаць з намі публічна» — дадала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі ПЭН патрабуе спыніць зьнішчэньне рукапісаў, напісаных за кратаміРашэньне наконт унясеньня арганізацыі ў сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» прыняў КДБ. У ім адзначаецца, што да арганізацыі маюць дачыненьне Таццяна Нядбай і Алена Талкачова.
«Група грамадзян, якія ўваходзяць у экстрэмісцкае фармаваньне „Беларускі ПЭН“, ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць», — сказана ў тлумачэньні да рашэньня.
Беларускі ПЭН-цэнтр заснаваны ў 1989 годзе і зьяўляецца адной са старэйшых беларускіх праваабарончых арганізацый, якая адстойвае свабоду выказваньняў, змагаецца супраць праяваў нянавісьці і прыцягвае сусьветную ўвагу да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі — у тым ліку культурных правоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вяйшнорыю» прызналі экстрэмісцкім фармаваньнем. Нагадваем, што гэта за «краіна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 сакавіка: завочны вырак за допісы аб пракурору ў сацыяльных сетках