Ужо сёньня: гадавіна сьмерці Сталіна

Ёсіф Сталін

Падзеі 5 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 сакавіка 1953 году на сваім лецішчы пад Масквой памёр Ёсіф Сталін, кіраўнік СССР і адзін з самых крывавых дыктатараў у гісторыі чалавецтва. Неўзабаве пасьля ягонай сьмерці прыпыніліся масавыя рэпрэсіі, якія працягваліся некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Нават савецкая камісія, якая працавала пасьля яго смерці, ацаніла лічбу ахвяр «Вялікага тэрору» ў 1 млн 548 тыс. 366 арыштаваных і 681 692 расстраляных. 25 мільёнаў чалавек, паводле камісіі, зазналі за сталінскім часам рэпрэсіі.

У гэты дзень

1279 — перамога войска ВКЛ на чале з Трайдзенем над ордэнскім войскам у бітве пры Ашэрадэне (цяпер Айзкраўклэ, Латвія).

1940 — Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэньне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах. Іх расстралялі ў Катынскім лесе.

1946 — экс-прэм’ер Вялікай Брытаніі Ўінстан Чэрчыль у амэрыканскім горадзе Фултане выступіў з прамовай аб стратэгіі, якой павінен прытрымлівацца Захад у стасунках з СССР.

1948 — у Празе арыштавалі Янку і Ларысу Геніюшаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Геніюшаў выганялі з Чэхаславаччыны

1970 — уступіла ў сілу «Дамова аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі».

У гэты дзень нарадзіліся

1777Юзаф Маралёўскі, паэт, выкладчык езуіцкіх калегіюмаў Беларусі.

1871Роза Люксэмбург, камуністка, тэарэтык марксізму, сузаснавальніца Сацыял-дэмакратычнай партыі Каралеўства Польскага і Літвы, Камуністычнай партыі Нямеччыны.

1887 Казiмiр Машынскi, этнограф, фальклярыст, мовазнаўца, дасьледнік Палесься.

1895 Аляксандар Каваленя, археоляг, ахвяра сталінізму.

1896 Кандрат Крапіва, беларускі савецкі пісьменьнік, байкапісец.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ацалелы ў пакоі сьмеху

Кандрат Крапіва

1910 Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч.

Аўген Калубовіч

1930Павал Сьцяцко, мовазнаўца.

1951Галіна Гарэлава, кампазытарка.

1953 Віктар Сырыца, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вянок памяці: Віктар Сырыца

У памяці

1940 Аляксандар Сержпутоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец.

1997 Пятро Рунец, беларускі пісьменьнік.

2000Мікола Ермаловіч, гісторык, аўтар гістарычнай канцэпцыі аб беларускім характары Вялікага Княства Літоўскага (загінуў).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алег Дзярновіч: Мікола Ермаловіч зрабіў гісторыю Літвы часткай гісторыі Беларусі. У гэтым яго значнасьць і веліч

2013Валянцін Грыцкевіч, беларускі лекар, грамадзкі дзеяч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валянцін Грыцкевіч

2013 Уга Чавэс, прэзыдэнт Вэнэсуэлы.