Як адзначаецца ў заяве LRT, гэтае рашэньне ўхвалена супольна з грамадзкімі трансьлятарамі Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі.
«Мы ня можам пагадзіцца з рашэньнем Міжнароднага паралімпійскага камітэту дазволіць спартоўцам Расеі і Беларусі спаборнічаць пад сьцягамі сваіх краін і далучаемся да ініцыятывы трансьлятараў краін Балтыі не трансьляваць цырымонію адкрыцьця», — працытаваў заяву намесьнік генэральнага дырэктара LRT Гіціс Аганаўскас.
Пасьля ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе спартоўцам Расеі і Беларусі забаранілі ўдзел у Паралімпійскіх гульнях таго ж году, хоць праз два гады ім дазволілі спаборнічаць у якасьці нэўтральных спартоўцаў на летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы.
У канцы лютага Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) дазволіў шасьці расейскім і чатыром беларускім спартоўцам удзельнічаць у гульнях 2025 году ў Італіі пад дзяржаўнымі сьцягамі.
У Параліміпійскіх гульнях возьмуць удзел 665 спартоўцаў з розных краін сьвету. Яны разыграюць 79 камплектаў мэдалёў. Зімовыя Паралімпійскія гульні ў Міляне і Картыне д’Ампэцца адбудуцца 6–15 сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея і Беларусь атрымалі ліцэнзіі на Паралімпіяду без адбору, заявіў кіраўнік украінскага паралімпійскага камітэту