Ізраіль нанёс удар па Лібане пасьля абстрэлу з боку праіранскай шыіцкай групоўкі «Хэзбала»

Дым над сталіцай Лібану пасьля ўдару Ізраілю 2 сакавіка 2026 году

Ізраільскія войскі нанесьлі ўдар па Бэйруце (Лібан) пасьля таго, як праіранская шыіцкая групоўка «Хэзбала» (прызнаная тэрарыстычнай у ЗША — Радыё Свабода) атакавала ракетамі Ізраіль у адказ на гібель вярхоўнага лідэра Ірана аяталы Алі Хамэнэі.

Як паведаміла агенцтва AFP, раніцай 2 сакавіка ў Бэйруце адбылося некалькі гучных выбухаў.

Ізраільскія ўдары адбыліся пасьля запуску ракет і бесьпілётнікаў зь Лібану. Гэта быў першы напад на Ізраіль, за які адказнасьць узяла «Хэзбала» пасьля пагадненьня аб спыненьні агню ў лістападзе 2024 году, што адбылося больш, чым праз год вайны паміж імі.

У заяве адзначаецца, што ізраільскія войскі «дакладна ўдарылі» па старшых чальцах «Хэзбалы» ў раёне Бэйрута і на поўдні.

Дзяржаўнае нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва Лібану (NNA) паведаміла пра ізраільскія ўдары па ўсёй краіне, у тым ліку ў паўднёвых прыгарадах Бейруту, дзе ўладу ўтрымліваюць чальца «Хэзбалы».

Ізраіль заклікаў жыхароў прыблізна 50 населеных пунктаў на поўдні і ўсходзе Лівана да эвакуацыі.

Перад гэтым «Хэзбала» ўзяла на сябе адказнасьць за ўдар ракетамі і дронамі па Ізраілі, які, паводле прадстаўнікоў арганізацыі, быў адплатай за забойства вярхоўнага лідэра Ірана аяталы Алі Хамэнэі падчас хвалі амэрыкана-ізраільскіх удараў па Тэгэране.

Прэм’ер-міністар Лібану Наваф Салам, урад якога выступае за раззбраеньне «Хэзбалы», назваў ракетны абстрэл з боку Ізраіля «безадказным».

Паводле яго, такія дзеяньні «ставяць пад пагрозу бясьпеку Лібану і даюць Ізраілю падставу для працягу нападаў на яго».

Кіраўнік лібанскага ўраду заявіў аб скліканьні экстранай нарады, «каб абмеркаваць падзеі... і прыняць неабходныя меры».

Ліванскае агенцтва NNA паведаміла аб «значным перамяшчэньні» насельніцтва з паўднёвых прыгарадаў Бейруту і з поўдня краіны, недалёка ад мяжы з Ізраілем.

На відэа ў мясцовых СМІ дарогі запоўненыя аўтамабілямі, якія выяжджаюць з небясьпечнага раёну. Далей на поўдзень, на ўзьбярэжжы Міжземнага мора, утварыліся велічэзныя чэргі з аўтамабіляў.

Лібанскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што не жадаюць уцягваць сваю краіну ў канфлікт у рэгіёне, які пачаўся пасьля масіраванага абстрэлу Ірану з боку ЗША і Ізраілю.

Ваенная апэрацыя Ізраілю і ЗША супраць Ірана пачалася 28 лютага. У адказ Іран пачаў абстрэльваць ня толькі Ізраіль, але і іншыя краіны рэгіёну. Тэгеран заявіў, што лічыць законнымі вайсковымі цэлямі ізраільскія аб’екты і амэрыканскія вайсковыя базы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дональд Трамп заявіў, што новыя ўлады Ірана хочуць перамоваў. У Тэгэране гэта зьняпраўдзілі