Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп заявіў, што новыя ўлады Ірана хочуць перамоваў

Амэрыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн», архіўнае фота
Амэрыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн», архіўнае фота

«Яны хочуць паразмаўляць, і я пагадзіўся паразмаўляць, таму я буду зь імі размаўляць. Ім трэба было зрабіць гэта раней. Ім трэба было прапанаваць тое, што было б вельмі практычна і лёгка зрабіць раней. Яны занадта доўга чакалі», — сказаў прэзыдэнт ЗША ў інтэрвію The Atlantic.

Пры гэтым Трамп ня змог адказаць, калі менавіта такія перамовы могуць адбыцца. Разам з тым ізраільскае выданьне Ynet з спасылкай на амэрыканскага чыноўніка паведаміла, што Тэгеран адхіліў прапанову ЗША пра спыненьне агню. Паводле суразмоўцы выданьня, Вашынгтон праз пасярэдніка (імаверна, Італію) прапанаваў Тэгерану спыніць агонь на наступны дзень пасьля пачатку апэрацыі, але Іран катэгарычна адмовіўся.

Ваенная апэрацыя Ізраілю і ЗША супраць Ірана пачалася 28 лютага. У адказ Іран пачаў абстрэльваць ня толькі Ізраіль, але і іншыя краіны рэгіёну. Тэгеран заявіў, што лічыць законнымі вайсковымі цэлямі ізраільскія аб’екты і амэрыканскія вайсковыя базы.

Мінабароны Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў заявіла пра атаку Ірана двума бесьпілотнікамі на францускую вайскова-марскую базу Ас-Салям у Абу-Дабі. Загарэліся два кантэйнэры. Паводле дадзеных ведамства, ніхто не пацярпеў.

Акрамя таго, іранскія ракеты атакавалі ў Арабійскім моры амэрыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн». Корпус вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі заявіў пра пуск чатырох балістычных ракет. Амэрыканскі бок пацьвердзіў сам факт атакі, але паведаміў, што яна была няўдалай.

У адказ амэрыканскія вайскоўцы нанесьлі ўдар па іранскім караблі. Паводле сьцьвярджэньня камандаваньня ЗША, іранскі карвэт тоне. Іранскіх вайскоўцаў заклікалі скласьці зброю і пакінуць борт.

Першыя страты ЗША

Цэнтральнае камандаваньне таксама паведаміла пра першыя страты падчас апэрацыі — загінулі тры амэрыканскія вайскоўцы, пяцёра атрымалі сур’ёзныя раненьні. Яшчэ некалькі вайскоўцаў атрымалі лёгкія асколачныя раненьні і кантузіі. Дзе менавіта загінулі вайскоўцы, у паведамленьні камандаваньня не пазначана.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG