Ад іранскай ракеты ў Ізраілі загінулі дзевяць чалавек. ФОТА

Наступствы іранскага ўдару па Бэш-Шэмешы, 1 сакавіка 2026 году

У выніку іранскага ракетнага ўдару па горадзе Бэйт-Шэмэш, што за 40 км ад Ерусаліма, як мінімум 9 чалавек загінулі і 28 атрымалі раненьні, паведаміла AFP.

На месцы трагедыі працягваюцца пошукі людзей пад заваламі.

Афіцыйныя асобы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў таксама заявілі пра трох загінулых і 58 параненых у краіне з пачатку іранскіх атак на рэгіён Пэрсыдзкай затокі, якія сталі адказам на ваенныя апэрацыі ЗША і Ізраілю.

Паводле Міністэрства абароны ААЭ, Іран запусьціў па краіне 165 балістычных і 2 крылатыя ракеты, а таксама 541 іранскі дрон. Большасьць зь іх удалося зьбіць.

Раварыст назірае за тым, як над Дубаем падае снарад, 28 лютага 2026

Афіцыйныя асобы Кувэйта заявілі 1 сакавіка, што ад іранскіх атак 1 чалавек загінуў і 32 атрымалі раненьні.

Паводле іранскага таварыства Чырвонага Паўмесяца, у Іране загінулі больш за 200 чалавек і параненыя больш за 700. Паводле іранскага інфармагенцтва ILNA, 118 чалавек сярод загінулых — школьнікі.

Разбураная выбухам школа для дзяўчынак у Мінабе. Іран, 28 лютага 2026

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Пакістане пратэстоўцы напалі на амэрыканскае пасольства. Іран атакаваў краіны Пэрсыдзкай затокі. У Тэгеране зноў гучаць выбухі Іранскі сыгнал для Менску. Пра што ліквідацыя Хамэнэі кажа ЛукашэнкуАлі Хамэнэі, найвышэйшы кіраўнік Ірану, загінуў ад ракетнага ўдару па Тэгеране. Раней ён сустракаўся з Лукашэнкам«Як скончым – бярыце ўладу ў свае рукі». Апэрацыю супраць Ірану пракамэнтавалі Трамп, Нэтаньягу, Пэхлеві