У кіроўную раду Ірана прызначылі багаслова, якога называлі магчымым пераемнікам аяталы Хамэнэі

Алірэза Арафі, архўінае фота

У кіроўную раду Ірана, якая часова выконвае абавязкі вярхоўнага лідэра, прызначылі ўплывовага шыіцкага багаслова Алірэзу Арафі. Яго даўно называлі магчымым пераемнікам аяталы Алі Хамэнэі, піша «Настоящее время».

Паўнамоцтвы вярхоўнага лідэра разам з Арафі выконваюць прэзыдэнт краіны Масуд Пэзэшкіян і кіраўнік судовай сыстэмы Галамхасэйн Махсэні-Эжэі.

Масуд Пэзэшкіян

Галамхасэйн Махсэні-Эжэі

Алірэзу Арафі 67 гадоў, ён узначальвае сыстэму іранскіх рэлігійных навучальных установаў і быў даверанай асобай Хамэнэі. Арафі ўваходзіць у Раду вартаўнікоў канстытуцыі, а таксама ў Раду экспэртаў, дзе займае пасаду намесьніка старшыні.

Менавіта Рада экспэртаў, якая складаецца з 88 багасловаў, мае абраць новага вярхоўнага лідэра Ірана. Паводле іранскіх уладаў, яна зьбярэцца «ў самы кароткі тэрмін», але калі дакладна — пакуль невядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Пакістане пратэстоўцы напалі на амэрыканскае пасольства. Іран атакаваў краіны Пэрсыдзкай затокі. У Тэгеране зноў гучаць выбухі Іранскі сыгнал для Менску. Пра што ліквідацыя Хамэнэі кажа Лукашэнку«Як скончым – бярыце ўладу ў свае рукі». Апэрацыю супраць Ірану пракамэнтавалі Трамп, Нэтаньягу, ПэхлевіАлі Хамэнэі, найвышэйшы кіраўнік Ірану, загінуў ад ракетнага ўдару па Тэгеране. Раней ён сустракаўся з Лукашэнкам