Доля стратных арганізацый у 2025 годзе павялічылася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі

Ілюстрацыйны здымак.

У Беларусі ў гадавым вымярэньні вырасла ўдзельная вага стратных арганізацый (без уліку суб’ектаў малога прадпрымальніцтва), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Агулам па краіне гэты індыкатар павялічыўся на 1,5 працэнтнага пункта (з 11,8% за 2024-ы да 13,3% за 2025-ы).

Нэгатыўная тэндэнцыя зафіксаваная ва ўсіх рэгіёнах і сталіцы:

  • Берасьцейская вобласьць — рост з 8,6% да 9,9%.
  • Віцебская вобласьць — з 8,1% да 11,1%.
  • Гомельская вобласьць — з 10,9% да 12,5%.
  • Гарадзенская вобласьць — з 9,3% да 12,2%.
  • Менская вобласьць — з 11% да 13%.
  • Магілёўская вобласьць — з 12,2% да 14%.
  • Менск — з 13,5% да 16,3%.

У 2025 годзе рэнтабэльнасьць продажаў рэалізаванай беларускімі прадпрыемствамі прадукцыі склала 6,8% — на 0,6 працэнтнага пункта больш, чым у 2024-м (6,2%).

Паводле зьвестак Белстата, дэбіторская запазычанасьць (запазычанасьці прадпрыемству) на 1 студзеня 2026 года дасягнула 100,1 млрд рублёў (+26,5%), у тым ліку пратэрмінаваная — 10,4 млрд (8,8 млрд, +18,2%).

Крэдыторская запазычанасць (запазычанасці прадпрыемства) склала 120 млрд рублёў (96,6 млрд, +24,2%), у тым ліку пратэрмінаваная — 11,8 млрд (9,7 млрд, +21,6%).

Запазычанасьць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 студзеня склала 66 млрд 38,2 млн рублёў — на 12% больш, чым на пачатак 2025 года (58 млрд 952,8 млн), пратэрмінаваная — 845,5 млн рублёў (+15,3%).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Статкевіч так бесіць Лукашэнку. Тлумачым з Гурневічам